安德烈·库烈奇克 Andrei Kureichik

联合创作 · 2023-10-25 18:32

Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык (нар. 14 студзеня 1980) — беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр. Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ. Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасля памочнікам старшыні Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюза. З 2002 года — аглядальнік Белгазеты. У 2002 праходзіў рэжысёрскую стажыроўку ў Алега Табакова ва МХАТе. Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся. Movie Research прызнала Курэчыка самым паспяховым сцэнарыстам рускага кіно 2006—2008 гадоў. З 2009 працуе ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісання сцэнарыю для фільму «Любоў-маркоў-3» У кастрычніку 2012 выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча) у другі раз.

浏览 1
点赞
评论
收藏
分享

手机扫一扫分享

编辑 分享
举报
评论
图片
表情
推荐
点赞
评论
收藏
分享

手机扫一扫分享

编辑 分享
举报